Вучні Бельскага беларускага ліцэя наведалі Радыё Рацыя



“У нашым ліцэі пануе сямейная атмасфера”, – кажуць вучні другога агульна-адукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім.

729289379_nГрупа ліцэістаў другога класа ліцэя наведала нашае Беларускае Радыё Рацыя, нашыя суразмоўцы расказалі, што з цікавасцю ходзяць на заняткі па беларускай мове і назвалі сваіх улюбёных аўтараў:

– Мяне завуць Аляксандра Сычэўская. Улюбёным аўтарам з’яўляецца Віктар Швед. Я вельмі люблю яго вершы. Яны расказваюць пра штозённае жыццё і расказваюць пра тое, як трэба жыць.

 – Я Сцепанюк, я вельмі люблю творы белавежцаў, таму што яны пішуць пра Беласточчыну, а я тут нарадзіўся, тут жыву, я знаю вёскі, пра якія яны пішуць. А з беларускіх аўтараў мне падабаліся творы Васіля Быкава. Ён так прыгожа апісвае рэальнасць вайны, што гэтыя творы не можна забыць. 

Вучні Бельскага беларускага ліцэя расказалі таксама, што ў іх навучальнай установе працуюць песенныя калектывы і тэатральны гурток. Ахвотныя могуць займацца валейболам або футболам, таму маладыя людзі маюць чым займацца таксама ў вольны ад заняткаў час.

325102695_n

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя