Вучні Бельскага беларускага ліцэя рыхтуюць школу да стаднёўкі
Вучні Бельскага ліцэя з беларускай мовай навучання рыхтуюць школу да стаднёўкі. Ужо ў нядзелю вучні трэціх класаў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім будуць гуляць на стаднёўцы.
Гэта традыцыйны баль, якій арганізуецца за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці. Для моладзі гэта вельмі важная падзея.
– Гэта адзіны вечар у жыцці, важны для нас перад матурай.
– Гэта вельмі важны момант, я вельмі доўга яго чакаў. Думаю, што будзе добра.
– Мы дэкаруем залу, робім усё, каб наша стоднёўка была найлепшая.
Як традыцыя гаворыць – усё адбудзецца ў школе.
[Not a valid template]
Сёлета апрача паланеза – танца, які пачынае кожную стаднёўку ў Польшчы, вучні затанцуюць і народны беларускі танец – лявоніху.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя