Вучні прынялі ўдзел у праекце Музея памяці Сібіры



Дзеці запісалі расказы сібіракоў і стварылі з іх кароткія кінаэцюды. Вучні беластоцкіх ліцэяў прынялі ўдзел у праекце Музея памяці Сібіры. Пад наглядам рэжысёраў і кінааператараў былі створаны 5 фільмаў пра лёсы асобаў прымусова вывезеных у глыбіню Савецкага Саюза.

Адным з каардынатараў групы ліцэйстаў быў беларускі рэжысёр Юры Каліна:

– Яны проста папрасілі быць інструктарам маладых людзей, якія захацелі першы раз зняць кароткія дакументальныя фільмы з удзелам людзей, якія былі сасланыя ў Сібір.

Кароткі дакфільм пад назвай “Сібірскія эцюды” можна будзе паглядзець на сайце музея. У праекце прынялі ўдзел вучні першага, трэцяга і восьмага ліцэяў. Апрача Юры Каліны фільмы маладым людзям дапамагалі ствараць кінааператар Кшыштаф Кізевіч і экмперт Томаш Адамскі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя