Вучні спаборнічаюць у веданні царкоўнаславянскай мовы



Бельск-Падляшскі ў гуках царкоўнаславянскай мовы. У праваслаўным прыходзе св. Арханёла Міхаіла адбыўся павятовы конкурс па чытанні на царкоўнаславянскай мове.

Удзел у ім прынялі вучні пачатковых школ, гімназіяў ды ліцэяў. Школьнікі распавялі нам пра свае ўражанні:

– Я чытаю ў царкве, таму для мяне гэта не складана.

– Чытанне на царкоўнаславянскай мове – гэта працяг нашых традыцый.

Сябра камісіі айцец Хрыстафор Вайцяшук: Ровень у залежнасці ад таго, ці гэта пачатковая школа, ці гімназія, або ліцэй, добры. Канешне, ёсць невялікія недахопы. Але царкоўнаславянская мова даецца людзям, якія моляцца.

Камісія аднагалосна вырашыла,  што ў наступны этап конкурсу праходзяць усе яго ўдзельнікі.

Цэнтральны агляд конкурсу па чытанні на царкоўнаславянскай мове пройдзе ў красавіку ў Беластоку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара