Вучні з падляшскіх школ спрабуюць сябе ў журналістыцы



Падляшскія вучні ствараюць беларускія газеты. У Белавежскай пушчы пачаліся 31-ыя майстар-класы „Сустрэчы Зоркі”. Удзельнікі на працягу тыдня правядуць сустрэчы з беларускімі літаратарамі, мастакамі і журналістамі.

Хоць летнік пачаўся ў нядзелю, ужо паўсталі сур’ёзныя планы пра маладзёвыя выданні.

Расказваюць юныя журналісты:

– Я б хацела, каб у маёй газеце быў фельетон, рэпартаж, інтэрв’ю з Касяй Ляўдацкай, крыжаванкі.

– Маем вельмі шмат працы, падрыхтоўваем інтэрв’ю і фельетоны , справаздачы з сустрэчы з цікавымі людзьмі.

– У нашай рэдакцыі я адказны за напісанне маленькага рэпартажу пра падарожжы  Касі Ляўдацкай па Сярэдняй Азіі.

– Праца вельмі напружаная. Мы супольна абмяркоўваем нашыя ідэі, але рашэнне прымае галоўны рэдактар.

Удзельнікі летніка ўжо сустрэліся з журналістамі Касяй Ляўдацкай і Міхасём Сцепанюком. „Сустрэчы Зоркі” ладзіць Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва”. Менавіта тут, у дзіцячым дадатку „Зорка”, з’явяцца журналісцкія тэксты ўдзельнікаў, якія ўзнікнуць падчас майстар-клясаў.

[Not a valid template] 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара