Вугаль для грыля маскіраваў кантрабандныя цыгарэты
Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) з памежнага пераходу ў Баброўніках, перахапілі 10 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт, паведамляе podlaskie.kas.gov.pl.
Кантрабанду з ацэначным рынкавым коштам звыш 140 000 злотых хавалі ў мяшках з драўнінным вугалем для грыля.
Грузавік, які вёз амаль 1600 мяшкоў драўніннага вугалю для грыля, быў адпраўлены на дэталёвую праверку супрацоўнікамі КАS з памежнага пераходу ў Баброўніках. У выніку праверкі тавараў, якім папярэднічаў рэнтген, інспектары выявілі, што ў некаторых мяшках, акрамя вугалю, былі кантрабандныя цыгарэты.
Супрацоўнікі КАS пачалі крымінальную справу ў дачыненні да 44-гадовага беларуса, які кіраваў грузавіком. Мужчына будзе прыцягнуты да адказнасці за кантрабанду і можа быць аштрафаваны альбо пазбаўлены волі на тэрмін да трох гадоў.