Вуліца і ліцэй імя Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім застануцца



Сёння, 29 студзеня, дэлегацыя Інстытута Нацыянальнай Памяці на чале з яго старшынём Яраславам Шарэкам прыбыла ў Менск, і карэспандэнт Свабоды спытаў пра сітуацыю з перайменаваннем вуліцы і ліцэя Тарашкевіча ў Бельску ў рамках кампаніі дэкамунізацыі.

“На гэты момант вуліца Браніслава Тарашкевіча, як і ягоны патранат над ліцэем, застаюцца”, — адказаў спадар Шарэк. На ўдакладняючае пытанне, ці канчатковае гэта рашэнне, Шарэк адказаў: “На гэты момант — так”.