Вуліца імя Лупашкі ў Беластоку застанецца



Галоўны Адміністрацыйны Суд (NSA)  адхіліў сёння  касацыйную скаргу, пададзеную горадам Беласток – назва вуліцы  імя маёры Зыгмутна Шэндзеляжа, псеўданім „Лупашка”, не будзе зменена. Прысуд у гэтай справе канчатковы.

Імя маёра Зыгмунта Шэндзелажа „Лупашкі” больш за два гады носіць вуліца ў мікрараёне Скарупы ў Беластоку. Ініцыятарамі надання гэтага імя былі радныя горада Беласток ад PiS з папярэдняга тэрміну, якія на той момант мелі большасць у радзе.

„Лупашка” адказны за спаленне трох беларускіх вёсак на Беласточчыне: Патокі, Вілюкоў і Доўгага Броду, а таксама забойствы цывільных жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя