Вуліца Вольнай Беларусі знікла з Беластока
Шыльды з назвай вуліцы Вольнай Беларусі зніклі — на іх месца вярнулася старая назва вуліцы Электрычнай піша Газета Wyborcza Беласток.
Восенню 2021 года гарадскія ўлады Беластока перайменавалі частку вуліцы Электрычнай — паміж Варшаўскай і Браніцкага — у вуліцу Вольнай Беларусі. Так адміністрацыя Беластока паказала салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца супраць рэжыму Лукашэнкі. Аднак перайменаванне не спадабалася мясцовым жыхарам, якія тлумачылі цяжкасці афармленнем новых дакументаў.
Жыхары звярнуліся ў суд, які пастанавіў, што Рада горада Беласток зрабіла памылкі, калі прымала рашэнне пра перайменаванне вуліцы. Гарадскія ўлады заявілі, што яны, магчыма, будуць звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі. Аднак, як стала вядома Wyborcza, адміністрацыя Беластока не падала скаргу.