Вуліцы Вольная Беларусь у Беластоку: быць ці не?



Рашэнне гарадскіх уладаў па пераназванні вуліцы Беластока ў імя Вольнай Беларусі абскарджана, а Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі паабяцаў, што горад плануе зрабіць наўзамен невялікі сквер – плошчу Вольнай Беларусі.

Новае рашэнне горада абмеркавалі беларусы на нядаўнім мітынгу на вуліцы Вольнай Беларусі:

– Калі ўжо зрабілі вуліцу Вольнай Беларусі, то няхай бы яна і была.

– Запатрабавалі жыхары, лабіраванне было, і яны выйгралі гэтую справу ў судзе. Што зробіш? Нешта ўлады Беластока абяцаюць, што іншым чынам ушануюць Вольную Беларусь.

– Я з павагай адношуся да меркавання мясцовых жыхароў. Так, трохі балюча, але, на колькі разумею, прэзідэнт Беластока на нашым баку. Не будзе вуліцы, будзе сквер.

– Не будзе тут, будзе ў іншым месцы. Нават не сумняваюся. Як улады вырашаць, няхай так і будзе.

– Тое, што мы ведаем, тут будзе сквер, каля беларускага консульства.

Вядома, што 16-га сакавіка Ваяводскі суд прызнаў рашэнне гарадскіх уладаў аб перайменаванні вуліцы ў назву Вольнай Беларусі, дзе месціцца беларускае консульства, несапраўдным.

Беларускае Радыё Рацыя