Вячаслаў Сіўчык прачытаў курс лекцый «Няскораная Беларусь – вяртанне ў Еўропу»
Дэмакратычная грамадскасць лічыць, што з ведання гісторыі сваёй краіны пачынаецца фармаванне грамадства на аснове нацыянальнай ідэі. Цікавасць, асабліва ў моладзі, выклікаў цыкл лекцый Вячаслава Сіўчыка «Няскораная Беларусь – вяртанне ў Еўропу».
Лекцыі праходзілі ў Беларускім Доме ў Варшаве. З апошняй лекцыі асаблівую цікавасць выклікала тэма пра Плошчу Каліноўскага -2006, калі намётавы пратэстны гарадок супраць чарговых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах пратрымаўся амаль тыдзень, кажа сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая:
– Гісторыю мы павінны ведаць не для таго, каб адзначыць кагосьці ў гэтай гісторыі, а каб ведаць, што рабіць дзеля будучыні Беларусі.
– На вялікі жаль, я ў меру свайго ўзросту не змог паўдзельнічаць у той час, але было сапраўды прыемна даведацца, што нацыянальна-вызвольны рух заўсёды існаваў. Людзі на працягу 28 гадоў змагаюцца з гэтым рэжымам.
– Памятаю гэты перыяд, як мой муж начаваў у гэтых намётах.
– Быў на плошчы. Тады здавалася, што няўжо Лукашэнка зноў застанецца, бо ўжо 12 гадоў кіруе. Але атрымалася, што ўжо вось колькі.
Прыемна, што аматары найноўшай гісторыі паставіліся да пачутага не фармальна. Некаторы час за кубачкам кавы ішло абмеркаванне пачутага.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя