Вячаслаў Сіўчык прачытаў лекцыю пра Менскую вясну 97
У Беларускім Доме ў Варшаве аматары гісторыі праслухалі лекцыю старэйшага апазіцыйнага дзеяча Вячаслава Сіўчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі, з цыкла «Няскораная Беларусь – вяртанне ў Еўропу».
Прысутныя на лекцыі пачулі з першых вуснаў пра тое, як змагаліся з дыктатурай Лукашэнкі ў 90-ыя гады мінулага стагоддзя, кажа Вячаслаў Сіўчык:
– Большасць гістарычных эпізодаў, якія былі ў навейшай гісторыі Беларусі, вельмі моцна перакрыўленыя. Напрыклад, пра тую ж Менскую вясну 97, якая была надзвычай магутнай. І тут ёсць удзельнікі гэтай вясны. А вы паспрабуйце знайсці што-небудзь пра Менскую вясну 97. Як быццам бы не было.
Прысутныя на лекцыі былі задаволены пачутым:
– У тыя часы палітычнае жыццё кіпела.
– Лекцыя вельмі змястоўная і вельмі патрэбная. Асабліва для сённяшняй моладзі.
– Падзеі вельмі цікавыя. І з большага нават невядомыя.
Было бачна, што асаблівы ўплыў лекцыя Вячаслава Сіўчыка аказала на моладзь, менавіта ад якой ішлі пытанні для лектара.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя