Вядомыя два першыя выканаўцы на „Басовішчы-2017”



Басовішча – 2017 – фестываль ужо рыхтуецца. 28-ы фестываль музыкі маладой Беларусі адбудзецца 14-15 ліпеня ва ўрочышчы Барык, што каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Як і ў мінулым годзе арганізатары паступова называюць гурты, якія выступяць на сцэне.

Ужо вядомыя першы два, кажа Юліта Тымашэвіч з Беларускага аб’яднання студэнтаў, які традыцыйна займаюцца арганізацыяй.

– Ведаем пра два гурты, якія выступяць – гэта “Vuraj”, а таксама “The Superbullz”. Наступныя навіны будуць на днях у нашым Фэйсбуку. Таму сардэчна запрашаем. Гэта будзе фестываль у лесе – вельмі вясёлы, вельм іпрыязны. 

Цягам бліжэйшага месяца будуць аб’яўляцца чарговыя ўдзельнікі сёлятняга фестывалю. Таму за інфармацыяй арганізатары Басовішча-2017 запрашаюць сачыць на старонцы фестывалю ў фейсбуку. Там дарэчы ужо прызентавалі графічнае аздабленне сёлетняга фэста.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя