Вялікапостныя традыцыі ў Нараўцы
У Гмінным асяродку культуры ў Нараўцы, што на Падляшшы, прайшлі майстар-класы, прымеркаваныя да вялікапостнага ды велікоднага перыяду.
“Наш калектыў “Нараўчанкі” выконвае вялікапостныя песні, а мясцовыя народныя майстры вучаць моладзь як рабіць каляровыя яйкі,” – кажа Кацярына Бяляўская з Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы:
– Пані Оля Раманчук паказала нам такую тэхніку, якую ніхто з нас яшчэ не бачыў. Яна бярэ Грамнічную свечку і капае на яйка, робячы воскам першыя літары ад слоў “Хрыстос уваскрос!”. І гэта мне падаецца вельмі архаічная тэхніка.
Іншай адметнай традыцяй ў Нараўцы з’яўляецца выпяканне “бусловай лапы”. Гэта абрадавае цеста, якое пячэцца ў дзень свята Благавешчання, якое, паводле царкоўнага календара, прыпадае на 7 красавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара