Вялікая субота ў вернікаў каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў (абноўлена)
Тысячы каталікоў наведваюць Гарадзенскія касцёлы, каб асвяціць стравы на Велікодны стол. У Вялікую суботу пасвячэнне на працягу дня адбываецца ў многіх святынях штогадзіну. Згодна са шматстагоддзевай традыцыяй, у вялікодным кошыку апроч хлеба, вяндлінаў, солі і іншых прадуктаў абавязкова знаходзіцца дэкараванае яйка – зазначае айцец Віктар Бохан:
– Яйка – сімвал жыцця і адраджэння, бо з яго паўстае новае жыццё. Гэта знак Хрыста, які вяртаецца да жыцця.
Набажэнствы Пасхальнай Вігіліі ў гарадзенскіх касцёлах пачнуцца вечарам з Літургіі святла, а скончацца апоўначы рэзурэкцыйнай працэсіяй.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
* * *
У Беластоку каталікі сустрэліся на Рынку Касцюшкі, каб асвяціць ежу на Велікодны стол. На рынку Касцюшкі сабралася каля 500 чалавек.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі каталіцкі мітрапаліт Эдуард Азароўскі ды прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які перадаў святочныя пажаднанні прысутным.
– Хацеў бы пажадаць прысутным усяго самага найлепшага: здаровых, блаславёных, сямейных Велікодных свят. Няхай яны даюць нам надзею і сілы ў нашым паўсядзённым жыцці.
Супольнае асвячэнне велікодных кошыкоў сурганізавала таварыства „Дарога”, якое штодзень дапамагае бедным і бяздомным. Асвяціць ежу будзе можна таксама на гарадскім стадыёне. Тут на супольнай урачыстасці сустрэнуцца заўзятары беластоцкага футбольнага клуба “Ягелонія”. Пачатак а 14.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара