Вялікдзень для беларусаў Варшавы
Шмат беларусаў Варшавы сабраліся ў касцёле св. Аляксандра на пляцы Трох крыжоў для святкавання Уваскрашэння Хрыста.

Некаторыя ехалі з-пад Варшавы, каб сустрэцца з сваімі землякамі. Тут можна было сустрэць знаёмых, пагутарыць, парадавацца, памаліцца ў супольнай малітве, кажуць прыйшоўшыя на свята ў касцёл св. Аляксандра ў Варшаве:
– Вельмі добра, што ёсць такая магчымасць беларусам сабрацца, каб разам памаліцца, каб разам пабачыцца. Мы ўсе тут на чужыне, мы ўсе выгнаннікі. Такая магчымасць пачуць роднае слова з вуснаў святара, пачуць яго казанні – гэта вялікая моц і падтрымка для нас усіх.
– Беларусаў раскідала па ўсім свеце, як пасля Першай сусветнай вайны бадай. Таму гэтыя сустрэчы ў касцёле, дзе можна пачуць родную мову, гэта вельмі важна.
Усе маліліся на роднай мове за ўваскрашэнне Хрыста, за здароўе ўсіх сабраных і за вызваленне беларускіх зняволеных, а таксама за вызваленне і самой Беларусі ад унураных і знешніх ворагаў.



Беларускае Радыё Рацыя
