Вялікі аркестр святочнай дапамогі 2016
10 студзеня ў Польшчы пройдзе “Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy”.
(Фота PAP)
У 24 раз валанцёры будуць збіраць сродкі на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям. Сёлета да збору сродкаў, як і ў мінулым годзе, далучыцца Беластоцкі палітэхнічны інстытут.
Галоўны канцэрт адбудзецца ў цэнтры горада на Рынку Касцюшкі, кажа каардынатар мерапрыемства ў Беластоку Магдаліна Юхновіч:
– Як і штогод пачынаем вялікі канцэрт а 12.00 на Рынку Касцюшкі, граем да 23.00. А 19.30 запаліцца традыцыйнае святло да неба. Таксама адбудзецца імпрэза ў „Zmiana klimatu”.
У 2015 годзе падчас агульнапольскага фінала „Wielkiej Orkiestry” арганізатары сабралі 53 мільёны злотых. Сёлета валанцёры будуць збіраць грошы ў ЗША, Вялікабрытанні ды Літве.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя