Вялікі аркестр святочнай дапамогі 2016 у Гарадку



Дзеля ратавання жыцця дзяцей і годнай медыцынскай апекі для старэйшых — пад такім лозунгам у Польшчы праходзіць 24-я ўжо дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» (Wielka orkiestra świątecznej pomocy), у час якой валанцёры з усіх куткоў Польшчы збіраюць грошы на медыцынскае абсталяванне для шпіталяў.

SAM_2861

 

Людзі з каляровымі бляшанкамі збіраюць ахвяраванні таксама і ў Гарадку. Сюды з Беластока прыехаў на закрыты вакзал у Валілах-Станцыі адмысловы цягнік, які на гэтай трасе хадзіць толькі аднойчы ў год, кажа дырэктар гміннага цэнтра культуры Юры Астапчук:

— Мы таксама хацелі бы падтрымаць такую традыцыю, бо некалі тут быў такі цягнік, які ездзіў заўсёды і давозіў людзей да Беластока.

SAM_2860

SAM_2862

Пасажыры цягніка:

— У нас была даволі кароткая траса, бо мы селі ў Жэдні. Быў канцэрт, многа людзей, весела і добрая атмасфера. Калі мы садзіліся ў цягнік выходзілі дзве старэйшыя жанчыны і кажуць: гэты цягнік увесь час спазняецца. А я адказваю: «Так: ездзіць раз на год і заўсёды спазняецца».

— На медыцынскае абсталяванне для старых людзей і малых дзяцей, якія шпіталі самі купіць не могуць.

«Па нашых папярэдніх падліках ужо назбірала больш за 10 тысяч злотых, — кажа каардынатар «Вялікага аркестру святочнай дапамогі» у Беластоку Адам Марцін Врубэль,500 пасажыраў і кожны мінімум па 20 злотых, гэта ўжо 10  тысяч, а менш чым па 20 людзі не ўкідалі. Было і па 50 і па 100 злотых, мы спадзяемся назбіраць вялікія сумы грошай».

А яшчэ сёння, 10 студзеня, адбудуцца канцэрты ў рамках дабрачыннай акцыі  у Беластоку на Рынку Касцюшкі.

У 2015 годзе падчас агульнапольскага фінала „Wielkiej Orkiestry” арганізатары сабралі 53 мільёны злотых. Лукаш, Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок