Вялікі аркестр святочнай дапамогі ў Бельску Падляшскім



З 16 гадзіны ў гарадскім амфітэатры ў парку каралевы Алены ў Бельску Падляшскім пачнецца мерапрыемства, прымеркаванае да сёлетняга фіналу „Wielkiej Orkiestry Świątecznej Pomocy”. „Жыхароў Бельска чакае шмат цікавага, кажа кіраўнік бельскага штаба WOŚP Хрыстафор Алейнічак:

– Зможам пабачыць самыя розныя гурты і цудоўныя рэчы, якія можна будзе выйграць падчас аўкцыёну са сцэны. Хачу падзякаваць спонсарам і людзям добрай волі, якія хацелі пераказаць нейкія рэчы на 27-мы фінал. Дапамога – гэта па-дзіцячы проста. Такі дэвіз акцыі, так мы кажам, так мы хочам дапамагаць людзям і дзейнічаць у гэтым кірунку.

Аўкцыёны будуць адбывацца паміж канцэртамі чарговых выступоўцаў. Бельская бальніца дзякуючы кампаніі да гэтай пары атрымала медыцынскае абсталяванне за паўмільёна злотых.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота dziennikbaltycki.pl