Вялікі канцэрт гурта J:MOPC у Беластоку
Легендарны беларускі рок-гурт J:MOPC даў вялікі канцэрт у беластоцкім клубе 6-Scian. Гэта быў заключны выступ гурта ў рамках тура па польскіх гарадах.

Лідар J:MOPC Уладзімір Пугач адзначыў, што гэта быў іх першы выступ у поўным складзе ў Беластоку.
– Было вельмі важна для нас зрабіць імпрэзу, якая б падабалася гледачам. І ёсць нагода прыехаць сюды з канцэртам зноўку. Спадзяемся, што так і будзе. Канешне, я ўяўляю, што я на радзіме. Я гледзячы на гледачоў, бачу, што яны таксама ўяўляюць сябе на Радзіме. Падыходзяць пасля канцэрта і падзяку выказваюць. Усе марым пра вялікі канцэрт у Беларусі, калі-небудзь потым. Але час марнаваць мы не будзем, мы працуем над новай музыкай, робім новую праграму. Неўзабаве скончым. Вось як выйдзе новы альбом, з новай праграмай мы да вас зноўку і прыедзем.
Беларускі поп-рок гурт J:MOPC быў заснаваны ў 1999 годзе. Музыкі былі вымушаныя выехаць з Беларусі цягам апошніх гадоў пасля ўзмацнення рэпрэсій і стварэння чарговых «чорных спісаў» няўгодных для антыбеларускага рэжыму музыкаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
