Вялікі марш салідарнасці ва Ўроцлаве
У гадавіну прэзідэнцкіх выбараў ва Ўроцлаве адбыўся паўтысячны марш і памятная акцыя, прысвечаная леташнім падзеям.
Каля паўтысячы беларусаў прайшліся маршам ад рынкавай плошчы да плошчы Вольнасці (Plac Wolności). Падчас акцыі беларусы пранеслі вуліцамі Ўроцлава вялікі бел-чырвона-белы сцяг, ўзгадалі радасныя і прыкрыя моманты апошняга году, і зрабілі хвіліну маўчання ў памяць аб загінулых героях. Падчас акцыі гучалі лозунгі „Жыве Беларусь!”, „Не забудзем, не даруем”, і іншыя.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя