Вялікі пажар пад Беластокам



straz pozarna kogutНа тры мільёны злотых расцэньваюцца страты у выніку пажару, які адбыўся ў Васількаве, што пад Беластокам. Згарэла зала па вытворчасці мэблі. Пажар адбыўся ў аўторак вечарам у малярным цэху. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пажарныя выратавалі маёмасць на суму пяці мільёнаў злотых. Цяпер высвятляюцца прычыны пажару.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.gazeta.pl