Вялікія чэргі на мяжы
Больш за паўтысячы грузавых фураў стаіць на літоўскай мяжы на выезд з Беларусі. Па стане на 14:00, толькі ў Каменным логу было 230 машын, а яшчэ 10 грузавікоў чакала на выездзе з Літвы. Таксама на выездзе з Беларусі стаяла 100 легкавых машын. Гэта вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.
У Катлоўцы на выездзе стаіць 50 легкавікоў і 90 грузавікоў, на ўездзе чакаюць 10 фураў. У Лошы — 25 легкавікоў. У Беняконях — 96 грузавікоў, у Прывалцы — 140 грузавікоў.
Чэргі ёсць і на латвійскай мяжы: у Грыгароўшчыне на выездзе — 75 грузавікоў, ва Урбанах — 20 легкавікоў і 65 грузавікоў, а таксама 15 фураў на ўездзе ў Беларусь.
На польскай мяжы істотныя чэргі на ўездзе — па 100 грузавікоў у Брузгах і Бераставіцы.
У Брузгах на выездзе стаяць 38 фураў, у Бераставіцы — 50 легкавікоў і 40 грузавікоў.
На украінскай мяжы чэргаў няма.
Паводле Еўрарадыё