Вялікія чэргі на мяжы — польскія мытнікі бастуюць (абноўлена)



Пра італійскі страйк польскіх мытнікаў на усходняй мяжы паведамляюць некаторыя польскія медыі. У прыватнасці, размова ідзе пра мяжу з Украінай у Дарагуску, дзе заблакаванымі аказаліся шматлікія аўто, час чакання ў чарзе для іх складзе каля дзесяці гадзін. Афіцыйна мытныя службы краіны інфармацыю пра страйк – не пацвярджаюць. У гэтым пытанні, да прыкладу, кіраўнік прэс-службы Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі раіць звярнуцца да прадстаўнікоў прафсаюзаў. А што тычыцца руху на польска-беларускай мяжы, то тут нічога незвычайнага не адбываецца:

– Калі казаць пра найбольшыя на Падляшшы памежныя пераходы Баброўнікі і Кузьніца, а таксама і Полаўцы, то рух на іх адбываецца ў рабочым парадку, праз Кузьніцу і Баброўнікі праехала каля 200 цяжкіх грузавікоў, прапускаюць памежнікі таксама і прыватныя аўтамабілі, каб пераходы функцыянавалі ў належным стане.

 Дадамо, што з паведамленняў медыяў вынікае, што польскія мытнікі незадаволены тым, што Мытную палату плануюць спалучыцю у адну структру з Дзяржаўнай падатковай інспекцыяй.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Пратэст польскіх мытнікаў заблакаваў тысячы аўтамабіляў на ўсходняй мяжы.

Каб выехаць з Польшчы ва Украіну, на памежным пераходзе ў Дарагуску кіроўцам прыйдзецца чакаць больш за дзесяць гадзін. У Карошчыне на польска-беларускай мяжы — каля чатырох гадзін.

Аляксандра Адамчык з адзялення па справах кантакту са СМІ Польскай мытнай службы адмаўляецца казаць пра страйк мытнікаў, аднак пагаджаецца, што сітуацыя на мяжы — складаная.

На памежныя пераходы адправіліся чыноўнікі міністэрства фінансаў, там працуюць таксама загадчыкі лакальных структур мытні. Польскія мытнікі пратэстуюць супраць зменаў у Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, згодна з якімі Мытную палату хочуць ўключыць ў яе структуры.

Беларускае Радыё Рацыя