Вялікія чэргі на выездзе з Беларусі ў Літву
14 гадоў таму
Больш за 1200 грузавых аўтамабіляў прастойваюць у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Самая напружаная сітуацыя ў „Каменным Логу”. Тут выезду з Беларусі чакаюць больш за 600 фур. Далей ідуць «Беняконі» (340 вялікагрузаў), «Катлоўка» (180) і «Прывалка» (90).
У Дзяржаўнай мытнай службе адзначылі, што за мінулыя суткі літоўскі бок у пункце пропуску „Мядзінінкай” (сумежны з беларускім — „Каменны Лог”) аформіў каля 15% грузавікоў ад магчымай колькасці.
Для легкавых аўтамабіляў чарга ёсць толькі ў пункце пропуску „Прывалка” (10 аўтамабіляў). Ва ўсіх астатніх, мяркуючы па дадзеных ДПК, пуста.
Беларускае Радыё Рацыя