Вялікія матэрыяльныя шкоды ад буры на Падляшшы
Вялікія матэрыяльныя шкоды, сарваныя энергетычныя лініі, пашкоджаныя будынкі, дарогі перакрытыя паваленымі дрэвамі – гэта вынік навальніцаў і ўрагану, які з нядзелі да мінулай ночы прайшлі па Падляшшы.
Паводле капітана Анджэя Залеўскага з Ваяводскага Цэнтру Крызіснага кіравання, найбольшыя страты былі зафіксаваныя у Бельскім, Сямяціцкім і Высока-Мазавецкім паветах:
– З 19 ліпеня па сённяшні дзень маем больш за 80 здарэнняў, якія адбыліся з-за моцнага ветру. Найбольш – у гміне Заблудаў.
Пасля начой навальніцы з панядзелка на аўторак без электрычнасці застаюцца яшчэ каля 10-ці тысяч дамоў, найболей у Бельскім павеце, але таксама у ваколіцах Заблудава, Гарадка і Міхалова.
Цягам мінулых дваіх сутак Падляшскія пажарнікі былі задзейнічаныя ў ліквідацыю шкодаў больш як дзвесце разоў.
Беларускае Радыё Рацыя