Вялізныя чэргі на выезд з Беларусі
У чэргах на выезд з Беларусі ў Еўразвяз знаходзяцца пад тысячу легкавых аўтамабіляў. Самая вялікая чарга ў пункце пропуску „Брэст” — там выезду чакаюць больш за 230 машын. Рух да мяжы зойме прынамсі 10 гадзін.
Цяпер паміж Беларуссю і краінамі ЕЗ працуюць 7 прапускных пераходаў. Яшчэ два ўлады Літвы закрылі 18 жніўня праз пагрозу дыверсій з беларускага боку. Што негатыўна адбілася на даўжыні чэргаў у іншых прапускных пунктах.
Чэргі на памежных пераходах выраслі ўжо да вечара пятніцы. Сёння больш за 110 аўтамабіляў чакаюць уезду ў Літву ў пунктах пропуску „Беняконі” і „Каменны Лог”. Больш за 70-90 машын у зоне чакання на пунктах пропуску „Урбаны” і „Грыгараўшчына” на мяжы з Латвіяй. У апошнім вадзіцелям паведамляюць, што час чакання выезду складзе 12 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя