Вярхоўная Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і Расеяй
У Вярхоўную раду ўнесены законапраект аб абароне межаў Украіны. Пра гэта паведамляецца на сайце парламента.

Праектам закона прапануецца ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.
Акрамя гэтага, прапануецца выдзеліць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы вялікую долю зямель для ўзмоцненай арганізацыі сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, упарадкаванне мінных палёў.
Таксама прапануецца ў межах двух кіламетраў ад межаў з РФ і Беларуссю ўсталяваць спецыяльны памежны рэжым. Размова ідзе аб забароне свабоднага ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння асоб, правядзення работ, якія не звязаны з абаронай або аховай мяжы.
Фота: novynarnia.com
