Вярнуць з небыцця беларускіх герояў
У Беларускім Доме ў Варшаве прэзентавалі кнігу Ігара Мельнікава «Забытыя героі». У ёй аўтар распавядае пра лёсы беларусаў, якія служылі ў Польскім войску на Захадзе, удзельнічалі ў вызваленні ад нацыстаў Італіі і Галандыі. Гісторык мяркуе, што ўсяго ў арміі Андэрса і ў дэсантнай брыгадзе Сасабоўскага служыла да 7 тысяч беларусаў.
— Яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях не толькі ў складзе другога польскага корпуса, але таксама, што важна падкрэсліваць, падчас бітвы за Брытанію падчас вызвалення Галандыі і на другіх тэатрах вайсковых дзеянняў. І калі мы ведаем могілкі пад Монтэ-Касіна дык варта памятаць, што і ў Галандыі і ў іншых месцах таксама пахаваныя беларусы.
На прэзентацыі кнігі прысутнічаў дэпутат Сейма Станіслаў Пента зазначыў, што праца Ігара Мельнікава – гэта вельмі важны крок для разумення агульнай беларуска-польскай гісторыі і збліжэння народаў.
— Мы ў Польшчы хочам, каб Беларусь узмацняла сваю традыцыю, сваю культуру, сваю гістарычную спадчыну — каб была моцнай незалежнай дзяржавай. Гэта новыя звесткі, невядомыя шырокаму колу грамадства і гэтая кніга спадара Мельнікава патрэбная як у Беларусі, так і ў Польшчы.
Аўтар кнігі «Забытыя героі» Ігар Мельнікаў дадае, што беларусы ваявалі з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай арміі, а імёны нашых жаўнераў са складу Польскага войска трэба выцягнуць з гістарычнага небыцця.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя