Вяртаюць цягнік Беласток-Гайнаўка
Ад студзеня вяртаюць цягнік з Беластока ў Гайнаўку. Апошні пераехаў гэтую трасу ў 90-х гадах. На чыгуначным вакзале ў Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная аднаўленню цягніка на трасе Гайнаўка – Бельск-Падляшскі – Беласток.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Падляшскага ваяводства, праўленне суполкі POLREGIO, а таксама прадстаўнікі польскага Сейму з міністрам Дарыюшам Пянткоўскім:
– Сённяшняя сустрэча паказвае, што ў гэтай мясцовасці не толькі можа, але павінна быць чыгуначнае спалучэнне, спалучэнне дарог з іншымі цэнтрамі.
Цягнік вернецца на мадэрнізаваную чыгуначную лінію № 52. У час сустрэчы гаварылася таксама аб паглыбленні супрацоўніцтва паміж POLREGIO і Падляшскім ваяводствам.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
