Вяскоўцы абмеркавалі будучыню дарогі ў Сухавольцах
З 2018 года у рэгіёне запланаваная перабудова краёвай дарогі К 66 ад Бельска-Падляшскага да польска-беларускага памежнага пераходу ў Полаўцах. Адзін з 5-ці адрэзкаў будзе ісці праз Сухавольцы. У мясцовай святліцы бургамістр Кляшчэляў Аляксандр Селіцкі правёў сустрэчу, дзе прадставіў інфармацыю наконт ідэяў перабудовы, атрыманую ад Генеральнай дырэкцыі краёвых дарог і аўтастрадаў ды ад аўтараў праекту.
Мясцовыя жыхары між іншым засяродзіліся на праблеме шумнага ды небяспечнага праезду праз вёску грузавых аўтамабіляў:
– Грузавыя аўтамабілі ездзяць праз вёску, шыбы дрыжаць. Старыя людзі не могуць праз вуліцу перайсці. Трэба абвадную дарогу зрабіць.
– Трэба зрабіць роварную сцежку да Кляшчэляў.
«Маёй мэтай было, каб жыхары Сухавольцаў арыентаваліся, які аб’ём працаў запланаваны ў рамках перабудовы дарогі. Вырашыцца між іншым праблема вялікіх лужын, якія з’яўляюцца ў вёсцы пасля залеваў, бо будзе створаны адпаведны сцёк», – лічыць бургамістр Кляшчэляў Аляксандр Селіцкі:
– Дарожныя камунікацыі будуць зроблены так, каб рух быў бяспечым, будуць пешая і роварная сцежкі. Усталююць сучаснае вулічнае асвятленне.
«Што тычыцца кальцавой, калі б яна ў нас паўстала, тады мы як гмінны самаўрад не змаглі б здабыць сродкаў на перабудову дарогі ў Сухавольцах”, – лічыць Аляксандр Селіцкі.
Адбудуцца таксама чарговыя інфармацыйныя сустрэчы жыхароў з праектыроўшчыкамі ды з сябрамі праўлення краёвых дарог ды аўтастрадаў. Інвестыцыю перабудовы краёвай дарогі К 66 з Бельска-Падляшскага ў Полаўцы плануецца рэалізаваць з ліпеня 2018 года па лістапад 2019 года.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара