“Вясковая школа = Сучасная школа”
Комплекс школ у Ягуштове стаў больш сучасны. Сямейным фэстам Комплекса школ у Ягуштове, што пад Бельскам-Падляшскім, завяршыў праект “Вясковая школа = Сучасная школа”. Праект пачаўся ў жніўні 2014. “Праект дазволіў нам наладзіць шматлікія дадатковыя заняткі ў амаль дваццаці адукацыйных прасторах – ад матэматыкі праз журналістыку па Savoir-vivre,” – патлумачыў дырэктар школы Юры Жменько:
– Нашыя вучні мелі дадатковыя заняткі на працягу 11 месяцаў – 1580 гадзін дадатковых заняткаў. Былі ў нас 33 адукацыйныя экскурсіі на працягу школьнага года. Гэта класы ад чацвёртай да шостай пачатковай школы і першыя – трэція гімназіі.
Праект дазволіў пляцоўцы набыць шматлікае адукацыйнае абсталяванне ды дапаможнікі. Таксама кожны з маладых удзельнікаў атрымаў узнагароду.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.