Вясновы канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Беластоку
У кавярні Lalki пры падтрымцы Фундацыі Tutaka у Беластоку прайшоў утульны вясновы канцэрт беларускага музыкі – Зміцера Вайцюшкевіча.
Артыст выканаў як свае старыя вядомыя кампазіцыі на вершы беларускіх паэтаў, з рэпертуару чэшскага выканаўцы Яраміра Нагавіцы, дзіцячыя і дарослыя песні, так і прэзентаваў некалькі новых кампазіцый са свайго новага рокавага альбома, у тым ліку на словы Алеся Ліпая.
– Мяне цікавіць такое жыццё, якое яно ёсць. І там ёсць месца паэзіі. Дзякуй Богу, ці, на жаль, я не ведаю, я сваіх не пішу, а карыстаюцся тым, што мяне ўзбагачае ва ўсіх сэнсах. Таму я вельмі рады пэўныя гады адчуваць і перадаваць свае пачуцці праз вершы, песні, голас гледачам, слухачам.
Акрамя Беластока Зміцер Вайцюшкевіч плануе таксама выступіць 7 і 8 траўня ў Варшаве і Познані. А на лета запланаваныя шэраг выступаў у Чэхіі, Бельгіі і Ізраілі.
Беларускае Радыё Рацыя