Выбарчая кампанія ў парламент Малдовы набірае абароты



30-га лістапада ў Малдове будуць абіраць сто дэпутатаў, якія пасля абіраюць прэзідэнта краіны. Паводле сацыялагічных апытанняў, найбольшую папулярнасць мае Камуністычная партыя былога прэзідэнта Малдовы – Уладзіміра Вароніна.

„Перамога камуністаў зусім не абазначае значнай змены геапалітычнага курсу на еўраінтэграцыю”, – кажа былы дырэктар Цэнтра падтрымкі лакальнай улады ў Малдове Кшыштаф Каляноўскі:

– Няма такога адназначнага палітычнага падзелу паміж прыярытэтамі асобных партый, нельга гэтага разглядаць такім чынам, што зараз пры ўладзе партыі, якія адназначна выказваюцца за заходні вектар, а прыйдуць да ўлады, калі б канешне камуністы выйгралі выбары, тыя якія хочуць гэты вектар змяніць. Мы таксама бачым змену рыторыкі ў камуністаў, бо яшчэ да падзеяў у Крыме яны падтрымлівалі гэты еўраазіяцкі вектар, але пасля гэтая рыторыка суцішылася.

Паводле еўрапейскіх чыноўнікаў, Малдова найдалей прасунулася ў працэсе еўраінтэграцыі ў параўнанні з іншымі краінамі „Усходняга Партнёрства”. Ад красавіка жыхары Малдовы могуць без візаў падарожнічаць па Еўразвязу, а пры канцы чэрвеня малдаўскі ўрад падпісаў Дамову пра асацыяцыю з Еўразвязам.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя