Выбары па-падляшску: 50 тысяч злотых для гмін з найвышэйшай выбарчай яўкай



Управа Падляшскага ваяводства прыдумала спосаб, як заахвоціць да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Падвышэнню выбарчай яўкі мае паспрыяць акцыя “Кубак гмін”. Па 50 тысяч злотых атрымаюць тыя падляшскія гміны, на тэрыторыі якіх будзе зафіксавана найвышэйшая выбарчая яўка. Фінансавая падтрымка будзе выдзеленая на абсталяванне вясковых святліц для 10 гмінаў рэгёну, – патлумачыў маршалак Падляшскага ваяводства  Артур Касіцкі. Паводле маршалкоўскай управы, грошы выдзеленыя з бюджэту Падляшскага ваяводства, а конкурс мае на мэце вылучэнне найбольш актыўнай мясцовай супольнасці ў рэгіёне.

У бліжэйшую нядзелю, 12 ліпеня, у Польшчы адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім за найвышэйшую пасаду будуць змагацца дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда і прэзідэнт Варшавы Рафал Тжаскоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: blog.etoto.pl