Выбары прэзідэнта Польшчы пройдуць 28 чэрвеня
Выбары прэзідэнта Польшчы пройдуць 28 чэрвеня, паведаміла пра сваё рашэнне спікер Ніжняй палаты Сейма краіны Эльжбета Вітэк.
Паводле Канстытуцыі Польшчы, менавіта спікер Сейма прызначае дату правядзення выбараў прэзідэнта.
Раней выбары былі прызначаныя на 10 траўня, але палітычныя спрэчкі прывялі да таго, што ўлады краіны не паспелі падрыхтавацца да іх правядзення ў новых умовах, падчас эпідэміі каронавіруса.
Пры гэтым улады краіны знаходзяцца ў цэйтноце, так як 6 жніўня завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта Анджэя Дуды. Для таго, каб не парушыць Канстытуцыю краіны, першы тур выбараў павінен прайсці не пазней, чым 28 чэрвеня.
Пакуль на пасаду прэзідэнта прэтэндуюць 10 чалавек, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta