Выбары ў Польшчы: Яўгенія Асташэвіч
Парламенцкія выбары ў Польшчы. Працягваем знаёміцца з падляшскімі кандыдатамі.
Яўгенія Асташэвіч з Бельска-Падляшскага балатуецца ў польскі Сойм ад Падляшша са спісу выбарчага камітэту левых сілаў «Новыя левыя» з нумарам пяць. Яўгенія – былая войт вясковай гміны Бельск-Падляшскі., а цяпер пенсіянерка. У сваёй выбарчай праграме найбольш месца выдзяляе сацыяльным пытанням звязанымі з пажылымі людзьмі ў вясковых мясцовасцях ды гэтак званай «удавінай пенсіі» (renta wdowia).
– Рэнта палягае на тым, што пенсіянер які застаецца адзін, то кошты ўтрымання дому, электрычнасці і ацяплення кватэры не змяняюцца. Ёсць такая прапанова, каб акрамя сваёй рэнты, была 85% рэнты мужа, а другая палова была бы 50% для пенсіянераў. Гэта паправіць умовы быту.
Парламенцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ўжо ў бліжэйшую Нядзелю, 15 кастрычніка. Грамадзяне будуць абіраць 460 дэпутатаў у Сойм і 100 у Сенат. Жыхары Падляшша выберуць 14 дэпутатаў у Сойм і трох сенатараў. Адначасна з выбарамі адбудзецца таксама рэферэндум.
Беларускае Радыё Рацыя