Выбух на беларуска-польскай мяжы
Выбух адбыўся ў будынку на польска-беларускім памежным пераходзе Кузніца. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся ў каналізацыйнай трубе, у будынку дыспетчарскай тэхнікі на памежным пераходзе. Загарэўся аўтамабіль.
У выніку здарэння адзін чалавек пацярпеў. Прэсавы сакратар пажарнай службыў Саколцы адмовіўся даваць падрабязнасці здарэння адсылаючы да памежнай аховы. Прэс-сакратар падляшскага аддзялення памежнай аховы адзначыла, што выбух меў месца ў будынку мытнай службы. У сувязі з тым, што выбух меў месца ў зоне надзвычайнага становішча інфармаванасць пра здарэнне абмежаваная.