Выбух на шахце ў Данецку
Больш за 30 чалавек загінулі ў выніку выбуху на шахце імя Засядзькі ў Данецку. У самаабвешчанай «ДНР» няма дастатковай колькасці рэсурсаў, каб правесці выратавальную аперацыю, звычайна раней у такіх сітуацыях выклікалі ратавальнікаў з іншай часткі Украіны – пішуць СМІ Данеччыны. Разам з тым Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных здарэннях не пацвярджае інфармацыю пра гібель 32 чалавек. Паводле інфармацыі з месца здарэння, ратавальнікі пакуль не могуць дабрацца да месца выбуху з-за метану. Дадаецца, што трагедыя ў шахце не звязана з артылерыйскім абстрэлам. Паводле паведамленняў, пад зямлёй знаходзіліся агулам 207 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота mediakuzbass.ru