Выйшаў альбом „Беласток, якога няма”
Гістарычныя фотаздымкі Беластока сабраныя ў новым фотаальбоме „Беласток, якога няма”.
У снежні 2020 года пабачыла свет кніга-фотаальбом „Беласток, якога няма”. Выданне дазваляе чытачу прагуляцца па гістарычных вуліцах Беластоку і адчуць подых мінулых эпох.
Кажа аўтар, гісторык Веслаў Урубель:
– Цешуся, што чарговы год і чарговая кніга майго аўтарства. Кніга не паўстала б, калі б не выдавецтва Księży Młyn з Лодзі. Міхал Каліньскі звярнуўся да мяне з пытаннем ці не хацеў бы я дапоўніць выдавецкую серыю пра месцы, якіх няма. Кніга „Беласток, якога няма” з’яўляецца вынікам нашага супрацоўніцтва, адсюль форма кнігі, яе выгляд і змест, адсюль і ідэя выдання.
Цалкам гутарку з „Госцем Рацыі” Веславам Урубелям слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя