Выйшаў каталог прысвечаны народным ручнікам гміны Орля



Каталог народных ручнікоў гміны Орля – прэзентацыя выдання пройдзе сёння ў гмінным асяродку культуры ў Орлі.

Выданне – вынік даследчай працы праведзенай музеем Бельска Падляшскага ў 24 мясцовасцях, сярод якіх, Антонава, Чахі Заболотны, Дыдулі, Грэдэлі, Рыгороўцы, Кошэлі, Кошкі, Круглэ.

Даследчыкі апрацавалі 436 народных ручнікоў, сярод якіх каштоўныя артэфакты пачатку ХХ стагоддзя. Самы стары ручнік, які датаваны 1900 – 1905 годам, быў знойдзены ў вёсцы Москоўцы. Некалькі ручнікоў датаваныя 1917 годам.

Беларускае Радыё Рацыя