Выйшаў польскамоўны дапаможнік для праваслаўных дзяцей



У Гайнаўцы прэзентавалі польскамоўны дзіцячы дапаможнік „Добрая навіна і я” для навучання праваслаўнай рэлігіі.

1

Дапаможнік прызначаны для вучняў пачатковай школы і адпавядае праграме навучання рэлігіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Аўтарамі выдання з’яўляюцца айцец Андрэй Буслоўскі і Лілія Буслоўская:

– Гэта кніга для настаўнікаў, гэта кніга для дзяцей, гэта кніга таксама і для бацькоў, каб лекцыі жылі не толькі ў школе, але і дома ў сям’і.

Разам з дапаможнікам з’явіўся сшытак практыкаванняў, яны будуць даступныя пад канец чэрвеня ў крамах з царкоўнымі выданнямі.

Дапаможнік для першакласнікаў, які выйшаў у мінулым годзе, выклікаў цікавасць у Беларусі, пасля чаго было прынята рашэнне пра яго пераклад на беларускую мову. Не выключана, што з’явіцца беларускамоўны дапаможнік для навучання праваслаўнай рэлігіі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара