Выйшаў з друку паэтычны зборнік Міры Лукшы „Спеў дрэў”
Свет пабачыла новая кніга беластоцкай паэтэсы Міры Лукшы. „Спеў дрэў”- зборнік вершаў пра падляшскія дрэвы, гэта адначасова расповед пра яго жыхароў.
Паэтэса ўжо мае 9 паэтычных зборнікаў і 7 кніг прозы. „Спеў дрэў” – гэта добрая лектура, як для дзяцей, так і для дарослага чытача, падкрэслівае аўтарка, журналістка тыднёвіка „Ніва” Міра Лукша.
– Перадусім гэта кніжка для дзяцей, але і дарослы чалавек можа знайсці ў ёй нешта. Гэта вынік нашай працы, бо мушу сказаць, што гэта не толькі мой твор, а наш супольны – людзей з “Нівы”. І думаю, што цяпер пойдуць гэтыя дрэвы і кусты на паліцы нашых чытачоў. Я вельмі рада, што гэты лісточак нашага дрэва будзе расці.
Мастацкае афармленне і зручны фармат зборніка – гэта вынік працы графіка Адама Паўлоўскага і вядомага мастака Міраслава Здрайкоўскага.
„Спеў дрэў” – гэта пятая кніжка Міры Лукшы выдадзеная Тыднёвікам Беларусаў у Польшчы „Ніва”.
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі