Выйшаў зборнік паэзіі Кастуся Целушэцкага



“Сярод сваіх” – гэта назва зборніка вершаў Кастуся Целушэцкага, народнага паэта з Новага Ляўкова, што ў Нараўчанскай гміне на Падляшшы.

DSC_2809

Зборнік выйшаў з нагоды 70-ай гадавіны яго народзінаў,  дзякуючы супольным намаганням Аб’яднання “Сторчык”, Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы і сям’і паэта. Як кажа сам Кастусь Целушэцкі, цяжка яму паверыць, што ягоныя вершы выйшлі ў выглядзе зборніка:

– Пішу пра рознае – пра прыроду, пра святы, пра людзей. Я адчуў, што маю здольнасці пісаць вершы. Пісаць пачаў даўно. Але ніхто не спадзяваўся, што выйдзе кніжка. Думаў, вось напішу, пасля пачытаю і ў шуфляду хаваў.

Зборнік складаюць 70 твораў, напісаных на беларускай мове. Кніжачка трапіць ва ўсе ваяводскія бібліятэкі Польшчы ды ў Нацыянальную бібліятэку.  Кастусь Целушэцкі – гэта чарговы народны паэт з Нараўчанскай гміны, які можа пахваліцца сваім паэтычным зборнікам.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Новае Ляўкова

Фота аўтара