Выйшла кніга сцэнарыяў на падляшскай гаворцы
Дыялогі да пастановак і сцэнак, у якіх сустракаецца беларуская абраднасць, выйшлі ў кніжным фармаце. Кніга “Трэба напісаць” Аліцыі Станько – гэта збор сцэнарыяў да тэатральных выступаў на беларускай мове ды падляшскіх гаворках. Як падкрэслівае аўтарка кнігі, гэта якраз мясцовыя дзеці далі штуршок на стварэнне першых тэкстаў.
– Прыходзілі да мяне дзеці і прасілі што-небудзь знайсці, каб выступіць. Я ж ведала характар гэтых дзяцей, іх тэмперамент. І вось я падумала, што можна было б сесці і напісаць для іх. Натхніла мяне на гэта сама Ласінка. Я тут шмат розных жыццёвых сітуацыі пабачыла. Так і паўставалі мае міні-творы.
У час мерапрыемства на сцэне можна было ўбачыць выступы дзяцей ды дарослых паводле сцэнарыяў Аліцыі Станько. Яе кніга мела сваю прамоцыю ў ласінскай святліцы, што ў гміне Нарва.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі