Выйшла ў свет кніга “Яўрэйскі Беласток і яго дыяспара”
У Беластоцкім асяродку культуры прайшла польская прэм’ера кніжкі “Яўрэйскі Беласток і яго дыяспара”. Аўтарка Рэбэка Кобрын даследуе міграцыю яўрэяў у пачатку ХХ стагоддзя. Кніга між іншымі аналізуе арганізацыйныя здольнасці беластоцкіх яўрэяў, якія жывуць у Злучаных Штатах, Аргенціне, Аўстраліі і Еўропе, а таксама іх уплыў на развіццё Беластока.
Публікацыя з’яўляецца неацэненым аналізам і рэканструкцыяй важнай гісторыі горада, кажа Анна Лушынская з Беластоцкага асяродка культуры:
– Кніга распавядае пра беластоцкіх яўрэяў. Яна запаўняе недахоп ведаў пра яўрэйскую гісторыю. Тры гады перапіскі, сустрэчаў, размоваў спатрэбілася, каб выйшла гэтая кніга.
Прафесар Рэбэка Кобрын – спецыялістка па тэме габрэйскай гісторыі, выкладчыца ва Універсітэце Сolumbia ў Нью-Ёрку. Яе кніжка “Яўрэйскі Беласток і яго дыяспара” выйшла на польскай мове дзякуючы датацыі Амбасады США ў Варшаве.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bok.bialystok.pl