Вынікі Першага з’езду беларусаў Чэхіі: цэнтралізацыя дапамогі, інфармавання і вяртанне „агульнага дома” – Беларусі
У Празе пад патранатам мэра чэшскай сталіцы прайшоў Першы з’езд беларусаў Чэхіі.

Вынікі сходу агучыў суарганізатар, сябра суполкі «Пагоня», Віталь Цімошчанка:
– Прыйшла прапанова стварыць унутраную Раду дыяспары, якая будзе займацца канкрэтнымі пытаннямі беларусаў. Гэтых праблемаў вельмі шмат. Трэба выходзіць на ўзровень супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, і дапамагаць ім у фармаванні канкрэтна беларушчыны. Супраца будзе навязана як з кабінетам, так і з іншымі арганізацыямі замежжа. Супраца з чэшскімі палітыкамі ў тым часе будзе больш грунтоўнай, каб больш якасна выражаць пытанні беларусаў у Чэхіі.
Паводле Віталя Цімошчанкі, патэнцыял беларускай меншасці, прааналізаваны падчас Першага зʼезду беларусаў Чэхіі, дазваляе запланаваць правядзенне падобных мерапрыемстваў штогод.
Фота Першага зʼезду беларусаў Чэхіі:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, фота аргкамітэту з’езду
