Вёскі Кнарыды і Дубяжын, што ў гміне Бельск-Падляшскі выбралі новых солтысаў
Ахвотных стаць солтысамі не было шмат, так што выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. У Кнарыдах аднавяскоўцы прагаласавалі за Паўліну Попік:
„Мы вельмі задаволеныя, няхай моладзь усё робіць як трэба, можа нешта з гэтага і будзе”.
У Дубяжыне 26 прысутных прагаласавалі таксама за адзінага кандыдата Мікаля Дуба.
„Мы яго выбралі, бо ён найлепшы”.
Абавязкі солтыса гэта перад ўсім пасярэдніцтва паміж вёскай і гмінай, а таксама збор падаткаў. Месячны заробак солтыса залежыць ад заможнасьці гміны, у сярэднім вагаецца ад 100 да 150 злоты. Солтыса выбіраюць кожныя 4 года.
Беларускае Радыё Рацыя