Вёсцы – гарадскія ўмовы



Podlaskie_-_Narewka_-_Narewka_-_Mickiewicza_v-SE_20110910_01Пра стварэнне ў вёсцы гарадскіх умоваў казаў у нашым перадвыбарчым цыкле войт гміны Нараўка Мікалай Павільч. Гэта яго праграма як гаспадара гміны, якую ён рэалізоўваў за час апошняга тэрміну і імкнецца працягваць далей.

–      Не можам даць нашым вясковым людзям усе ўмовы горада, але можам зрабіць, каб тэхнічная і сацыяльная інфраструктура была як мага лепш падрыхтавана ды адпавядала сённяшняму дню.

Мікалай Павільч займае пасаду войта Нараўкі з пачатку яе існавання. Раней яшчэ пры Народнай Польшчы з 1987 года быў начальнікам гміны. У надыходзячых выбарах таксама мае намер балатавацца на пасаду войта.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pl.wikipedia.org