Выпускнікі гарадзенскіх школ здаюць экзамены ў польскія ВНУ



Каля 100 вучняў з Польскай грамадскай школы імя Яна Паўла ІІ у Гародні гэтымі днямі знаходзяцца ў Беластоку. Усе яны прыехалі, каб прайсці іспыт на атэстат сталасці і ўжо па яго выніках паспрабаваць працягнуць вучобу ў польскіх ВНУ.

Экзамены праходзяць у зале аднаго з карпусоў Факультэта педагогікі і псіхалогіі Універсітэта ў Беластоку. Кажа дырэктар школы Алена Дубоўская:

– З нашай школы зараз 66 чалавек, а два дні таму было 30 чалавек. Усе яны вучні нашай школы ці іншых школ гарадзенскай консульскай акругі. 

Выпускнікі школаў з Гарадзенскай консульскай акругі, якія маюць польскія карані, здаюць падобныя іспыты ў Беластоку. Агулам у гэтым годзе іх больш за 500 чалавек. Акрамя таго, ёсць яшчэ дзьве акругі – Берасцейская і Менская, вучні з якіх едуць здаваць іспыты ў іншыя гарады Польшчы.

Цалкам рэпартаж у далучаным файле:

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток